УНИВЕРСIТЭТ

Школа інавацыйнага прафесійнага мыслення БарДУ пачала 2019 год з моладзевага форума «Старт мары!»

Удзел у форуме прынялі больш за 120 студэнцкіх лідараў БарДУ.

У ходзе адукацыйнай пляцоўкі “Лідарскі серпантын: пераадольваючы – перамагаць” (каардынатар — ст. выкладчык кафедры педагогікі А.А.Селязнёў) лідары студэнцкага самакіравання ўдасканальвалі навыкі публічнай прамовы, прымалі ўдзел у трэнінгах па фарміраванні лідарскіх і кіраўніцкіх кампетэнцый.

Студэнтамі-каардынатарамі інтэрактыўных пляцовак на англійскай мове “English Speaking club” былі арганізаваны практычныя заняткі па развіцці моўных кампетэнцый і навыкаў гутарковай мовы на замежнай мове, што дазволіць лідару быць больш запатрабаваным і канкурэнтаздольным на сучасным рынку працы.

Арганізатары маладзёжнага форуму: аддзел выхаваўчай работы з моладдзю пры падтрымцы рэктарата і дэканатаў.

25.02.2019