УНИВЕРСIТЭТ

Конкурс матывуючага псіхалагічнага відэа «Навуковыя адкрыцці важны: магчымасць для цябе» ў рамках тыдня навукі на факультэце педагогікі і псіхалогіі

У рамках тыдня навукі на факультэце педагогікі і псіхалогіі 16 студзеня 2018 года адбыўся конкурс матывуючага псіхалагічнага відэа, ініцыяваны кафедрай псіхалогіі. У працяг супрацоўніцтва студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі кафедры «Прыкладная і эмпірычная псіхалогія» з установамі агульнай сярэдняй адукацыі г.Баранавічы нароўні са студэнтамі спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» 1-4 курсаў удзел у мерапрыемстве прынялі гімназісты і школьнікі, якія маюць свой арыгінальны погляд на навуку «Псіхалогія». Мерапрыемства не толькі праілюстравала сінтэз псіхалагічнай навукі і жыццёвай, прафесійнай практыкі, але і насіла прафарыентацыйны характар.

Увазе конкурснай камісіі (Т.Я. Яцэнка, загадчык кафедры псіхалогіі, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт; І.Б. Радыёнава, старшы выкладчык, магістр псіхалагічных навук, даследчык у галіне псіхалогіі; Н.С. Тхорык, выкладчык, магістр педагагічных навук, даследчык у галіне псіхалогіі) былі прадстаўлены 11 відэафільмаў, якія адлюстроўваюць разуменне студэнтамі і навучэнцамі значнасці навуковых псіхалагічных ведаў, вынікаў сучасных навуковых псіхалагічных даследаванняў для вучэбнай і будучай прафесійнай дзейнасці, сямейнага жыцця, міжасобасных адносін.

Усе каманды творча падышлі да выканання задання, відэафільмы адрозніваліся эмацыянальнасцю і арыгінальнасцю сюжэтных ліній.

Мерапрыемства наведалі выкладчык кафедры К.Д. Быкоўская і старшы выкладчык І.Л. Кішая, магістр педагагічных навук, даследчык у галіне псіхалогіі.

Па выніках конкурсу сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Баранавічы былі вызначаны 2 прызёры: 1 месца заняла каманда вучняў 10 «А» і 10 «Б» класа пад кіраўніцтвам педагога-псіхолага сярэдняй школы № 21 Н.В. Ярашэвіч, 2 месца – каманда вучняў 11 «В» класа пад кіраўніцтвам педагога-псіхолага І.А. Данільчык.

Вынікі конкурсу сярод каманд, прадстаўленых студэнтамі спецыяльнасці «Практычная псіхалогія», наступныя:

  1. Дыпломам лаўрэата (аднагалосна самая высокая ацэнка членаў журы і гледачоў мерапрыемства) – каманда студэнтаў 3 курса (П. Зелянко, М. Скрыпінскі, А. Варанко, А. Кульба, В. Некрута) з аўтарскім відэа пад назвай «Жыццё прасцей, калі побач псіхалогія».
  2. Дыплом першай ступені – каманда студэнтаў 3 курса (А. Анікевіч, Д. Ермаловіч, І. Зуй, А. Кіпель, Л. Шымчук) з відэа «Разбуральнікі міфаў».
  3. Дыплом другой ступені – каманда студэнтаў 2 курса (П. Андрушчанка, М. Голас, У. Кіцун, Дз. Корпік) з відэа «Псіхалагічныя феномены» і каманда студэнтаў 4 курса (В. Дзядовіч, А. Падчашынская, Т. Шаўко, Г. Міхеева) з відэа «Псіхалогія ў жыцці студэнта».
  4. Дыплом трэцяй ступені – каманда студэнтаў 1 курса (Я. Вайцяховіч, Д. Несцер, К. Малец, М. Курыла, П. Верабей) з відэа «Ці ведаеце Вы?» і каманда студэнтаў 2 курса (Д. Філіповіч, І. Шушкевіч, А. Жаркоў, А. Панчанка) з відэа «Герой нашага часу».

Дыпломам у намінацыі «Крэатыўная ідэя» ўзнагароджана каманда студэнтаў 4 курса (Я. Вольніч, У. Вольніч, С. Сцепачова), якая прадставіла відэа «Навіны на канале Навука ТВ».

Каманды-пераможцы заахвочаны салодкімі прызамі і сувенірнай прадукцыяй універсітэта.

19.01.2018