УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты БарДУ прадставілі свае праекты на выставе «Адукацыя Брэстчыны ў 2017 годзе: ад мэт – да дасягненняў»

7 лютага 2018 года ўдзельнікі інтэлектуальна-творчага аб'яднання «Студэнцкая майстэрня інавацый» Аляксей Дыкман і Дар'я Паўлоўская наведалі г. Пінск, дзе прэзентавалі свае работы на выставе «Адукацыя Брэстчыны ў 2017 годзе: ад мэт – да дасягненняў». У мерапрыемстве, якое праводзілася ў рамках пасяджэння выніковай калегіі ўпраўлення адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, прынялі ўдзел прадстаўнікі ўстаноў адукацыі Брэсцкага рэгіёна.

На экспазіцыі БарДУ былі прадстаўлены праекты «Галасы за брамай часу», «Сямейны ачаг», «Дыялог-кафэ». Удзел у выставе дазволіў студэнтам прыцягнуць увагу да дзейнасці па абароне правоў дзіцяці і папярэджанні гвалту ў адносінах да дзяцей. Работы будучых педагогаў выклікалі непадробную цікавасць у работнікаў адукацыі. 

09.02.2018