УНИВЕРСIТЭТ

Ва ўнiверсiтэце праведзены цыкл трэнінгаў «Праектны менеджмент»

11 мая ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце праведзены цыкл трэнінгаў «Праектны менеджмент» для прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта.

У працы трэнінгавых комплексаў прынялі ўдзел каля 100 чалавек у адпаведнасці з галінамі навуковых даследаванняў.

Трэнінгі былі дыферэнцыраваныя па трох напрамках:

  1. Праекты Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.
  2. Праекты Рэгіянальнага інавацыйнага фонду.
  3. Міжнародная праграма навуковых стажыровак.

У якасці трэнераў выступілі вопытныя, кампетэнтныя кіраўнікі рэспубліканскіх і міжнародных праектаў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта:

  • Клімук Уладзімір Уладзіміравіч, к.э.н., дацэнт, прарэктар па навуковай рабоце;
  • Рындзевіч Сяргей Канстанцінавіч, к.б.н., дацэнт, дацэнт кафедры прыродазнаўчых дысцыплін;

а таксама запрошаныя з іншых універсітэтаў Рэспублікі Беларусь:

  • Амельянюк Аляксандр Міхайлавіч, к.э.н., дацэнт, загадчык кафедры эканамічнай тэорыі і лагістыкі ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт»;
  • Гаркавая Вераніка Рыгораўна, к.э.н., дацэнт, начальнік аддзела навуковых даследаванняў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт».

Трэнерамі былі дэталёва разгледжаны кожны аспект і асаблівасці фарміравання заявачных матэрыялаў для падрыхтоўкі якаснага праекта, рабочыя групы ад кожнага факультэта працавалі ў форме круглых сталоў пры рэалізацыі падыходаў мазгавога штурму, дрэва рашэнняў, праграмнага падыходу, паэтапнага алгарытму падрыхтоўкі праекта.

Ад імя кіраўніцтва ўніверсітэта выказваем падзяку трэнерам за правядзенне дадзенага мерапрыемства!

Комплекс трэнінгаў дасць магчымасць павысіць узровень ведаў і якасць падрыхтоўкі праектных заявак выкладчыкамі ўніверсітэта для ўдзелу ў конкурсным адборы адкрытых праграм!

17.05.2018