УНИВЕРСIТЭТ

Семінар «Студэнцкае навуковае таварыства «СПЕКТР»: нашы дасягненні і перспектывы» на інжынерным факультэце

10 кастрычніка на інжынерным факультэце адбыўся семінар «Студэнцкае навуковае таварыства «СПЕКТР»: нашы дасягненні і перспектывы», у якім прынялі ўдзел адораныя, крэатыўныя студэнты, у тым ліку і замежныя грамадзяне.

Арганізатарамі дадзенага мерапрыемства сталі Ю.Я Горбач, старшы выкладчык кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін, адказны за навуковую працу на факультэце; Я.А. Канапля, намеснік кіраўніка Студэнцкага навуковага таварыства ад інжынернага факультэта.

Асноўнай мэтай семінара было расказаць студэнтам аб агульных задачах, якія стаяць перад студэнцкім навуковым таварыствам універсітэта, а таксама аб выніковасці і эфектыўнасці работы Студэнцкага навуковага таварыства інжынернага факультэта «СПЕКТР».

На семінары студэнты больш падрабязна пазнаёміліся з мерапрыемствамі, падрыхтаванымі, праведзенымі і запланаванымі актывам СНТ інжынернага факультэта.

Таксама было праведзена анкетаванне ўдзельнікаў семінара для выяўлення напрамкаў навукова-даследчай дзейнасці, якія найбольш зацікавілі студэнтаў.

16.10.2018