УНИВЕРСIТЭТ

Сустрэча выпускных курсаў інжынернага факультэта з прадстаўнікамі мытні г. Баранавічы і прадстаўнікамі прадпрыемства «Кузлітмаш» г. Пінска

25 кастрычніка на інжынерным факультэце праходзіла сустрэча студэнтаў 5 і 4 курсаў з прадстаўнікамі мытні г. Баранавічы і прадпрыемства «Кузлітмаш» г. Пінска Брэсцкай вобласці. Прадстаўляў мытную службу г. Баранавічы Н.У. Далбенко – саветнік мытнай службы 2-га рангу, начальнік мытнага паста Баранавічы, які расказаў аб рабоце, перспектывах работнікаў мытнай службы і запрасіў студэнтаў на працу ў органы мытнай службы. Прадпрыемства «Кузлітмаш» холдынгу «БЕЛАЗ–ХОЛДЫНГ» прадстаўлялі намеснік галоўнага канструктара Л.П. Калесніковіч, начальнік ТА А.Т. Семянюк і начальнік АК У.В. Навумовіч, якія, у сваю чаргу, распавялі аб прадпрыемстве, яго перспектывах на будучыню і запрасілі выпускнікоў да іх на працу.

02.11.2018