УНИВЕРСIТЭТ

Сяргей Мазур прывозіць Срэбра «Legionowo Cup-2018»

Студэнт інжынернага факультэта Сяргей Мазур стаў сярэбраным прызёрам Міжнароднага турніру «Legionowo Cup-2018». Спаборніцтвы па алімпійскім відзе ўсходніх адзінаборстваў праходзілі 19-21 кастрычніка ў польскім горадзе Легіонава. Турнір сабраў каля 650 спартсменаў з Беларусі, Латвіі і Польшчы.

Перамога нашага спартсмена – выдатны вынік. На спаборніцтвах было шмат моцных спартсменаў, але ва ўпартай барацьбе гэта не перашкодзіла стаць Сяргею адным з лепшых у сваёй катэгорыі.

Інжынерны факультэт віншуе Сяргея, а таксама яго трэнера – Н. Аразаева і жадае далейшых поспехаў.

05.11.2018