УНИВЕРСIТЭТ

II Міжнародная выстава-форум ITE 2018 «Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі»

28 лістапада дэкан інжынернага факультэта, дацэнт, к. ф.-м. н. А.І. Нарановіч, ст. выкладчык кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін А.В. Шах і начальнік аддзела інфармацыйных тэхналогій В.В. Піваварчык наведалі II Міжнародную выставу-форум ITE-2018 «Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі».

Форум ITE-2018 праводзіцца з мэтай спрыяння выкарыстанню і прасоўванню інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у сістэме адукацыі і стаў найбуйнейшай пляцоўкай для адкрытага дыялогу больш за 5000 удзельнікаў: прадстаўнікоў органаў кіравання сістэмы адукацыі, сусветных дастаўшчыкаў інфармацыйных тэхналогій, устаноў адукацыі. Галоўнымі арганізатарамі выставы-форума выступалі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь супольна з Галоўным інфармацыйна-аналітычным цэнтрам Міністэрства адукацыі. Мэты форума – дэманстрацыя сучасных навуковых дасягненняў і распрацовак у сферы інфармацыйных тэхналогій, а таксама дадатнага эфекту ад іх выкарыстання ў адукацыйным працэсе на ўсіх узроўнях сістэмы адукацыі; абмеркаванне праблемных пытанняў, перспектыўных кірункаў, перадавога айчыннага і сусветнага досведу лічбавай трансфармацыі адукацыі. На працягу 3 дзён на ITE-2018 абмяркоўваліся пытанні кіраваннем адукацыяй у лічбавую эпоху, інавацыйныя метады навучання і праблемы кібер-бяспекі.

У ліку ключавых спікераў былі дырэктар ГIАЦ Мінадукацыі П.А. Ліс, рэктар БДУІР В.А. Богуш, кіраўнік прадстаўніцтва Microsoft у Беларусі Антон Мякішаў, спецыяліст па Webometrics Энрыке Ордуна-Мале (Іспанія), старшы дырэктар па распрацоўцы праграмнага забеспячэння кампаніі EPAM Systems Павел Лібер, намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Бекета і іншыя.

Апроч таго, наведнікі змаглі азнаёміцца з найноўшымі распрацоўкамі ў галіне адукацыі асноўных IT-кампаній.

10.12.2018