УНИВЕРСIТЭТ

XXIII гарадская навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў «Моладзь. Творчасць. Інтэлект»

15 снежня на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 5 г. Баранавічы» прайшла XXIII навукова-практычная канферэнцыя «Моладзь. Творчасць. Інтэлект» для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г.Баранавічы. На ўрачыстым адкрыцці канферэнцыі з прывітальным словам выступілі Шастак Таццяна Іванаўна, начальнік упраўлення па адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама, і Клімук Уладзімір Уладзіміравіч, прарэктар па навуковай рабоце, кандыдат эканамічных навук, дацэнт. У сваім выступленні Уладзімір Уладзіміравіч адзначыў практыка-арыентаванасць як галоўны крытэрый ацэньвання навуковых распрацовак навучэнцаў, акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў канферэнцыі на вялікіх магчымасцях, якія адкрывае навуковая дзейнасць для самарэалізацыі, творчага самавыяўлення, развіцця асобаснага патэнцыялу, адзначыў унікальнасць шляху ў навуковую дзейнасць кожнага маладога даследчыка і неабходнасць адкрыцця сваёй формулы навуковага поспеху.

Сімвал канферэнцыі ўрачыста быў перададзены дырэктару дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 4 г. Баранавічы», на базе якой будзе праходзіць канферэнцыя ў 2019 годзе.

У навукова-практычнай канферэнцыі прынялі ўдзел 199 навучэнцаў. Праца канферэнцыі была арганізавана па 16 секцыях: чалавек і сучаснае грамадства; замежныя мовы; англійская мова; біялогія і экалогія; лінгвістыка (руская мова); літаратуразнаўства (руская літаратура); лінгвістыка (беларуская мова); літаратуразнаўства (беларуская літаратура); працоўнае навучанне; псіхалогія; гісторыя - культурная спадчына і сучаснасць; матэматыка; фізіка і астраномія; інфарматыка і інфармацыйныя тэхналогіі; хімія і экалогія; геаграфія 21 стагоддзя: погляд юнага даследчыка.

Прафесарска-выкладчыцкі склад Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта выступіў у ролі старшыняў журы секцый: І.А. Багдановіч, загадчык кафедры абсталявання і аўтаматызацыі вытворчасці, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт; А.В. Дземідовіч, загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, кандыдат гістарычных навук; У.М. Зуеў, старшы выкладчык кафедры прыродазнаўчых дысцыплін; Г.У. Качкар, выкладчык кафедры фізіка-матэматычных дысцыплін і інфарматыкі; І.С. Крыштоп, загадчык кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі, кандыдат філалагічных навук; З.І. Корзун, старшы выкладчык кафедры тэорыі і практыкі нямецкай мовы; Ж.У. Косціна, старшы выкладчык кафедры філалогіі; А.У. Літвінскі, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, кандыдат гістарычных навук; Ю.Ф. Мірошнікава, кіраўнік секцыі фізіка-матэматычных дысцыплін і інфарматыкі, старшы выкладчык кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін; С.К. Рындевіч, дацэнт кафедры прыродазнаўчых дысцыплін, кандыдат біялагічных навук, дацэнт; Т.М. Лукашэвіч, выкладчык кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій; А.М. Фянчук, старшы выкладчык кафедры філалогіі, кандыдат філалагічных навук; В.М. Шавель, старшы выкладчык кафедры філалогіі; А.В. Шах, кіраўнік секцыі інфармацыйных сістэм і тэхналогій, старшы выкладчык кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін; Т.Я. Яцэнка, загадчык кафедры псіхалогіі, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт.

На секцыях адбылася плённая дыскусія навукоўцаў, сказаўшых сваё важкае слова ў навуцы, і пачынаючых даследчыкаў. У абмеркаванні секцыйных выступаў навучэнцаў таксама прыняў удзел прарэктар па навуковай рабоце У.У. Клімук. Увазе членаў журы былі прадстаўлены вынікі тэарэтычных і эмпірычных даследаванняў, навукова-практычныя распрацоўкі школьнікаў і гімназістаў. Конкурсныя працы прадэманстравалі цікавы і арыгінальны погляд юных даследчыкаў на навуку. На падвядзенні вынікаў кожнай секцыі вызначаны тры лепшыя навукова-практычныя работы навучэнцаў, навучэнцы запрошаны да ўдзелу ў мерапрыемствах у рамках тыдня навукі ў БарДУ, які пройдзе ў студзені 2019 года.

21.12.2018