УНИВЕРСIТЭТ

V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Тэхніка і тэхналогіі: інавацыі і якасць» на інжынерным факультэце

20 снежня на інжынерным факультэце адбылася V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Тэхніка і тэхналогіі: інавацыі і якасць». На плянарным пасяджэнні з прывітальным словам выступілі прарэктар па навуковай рабоце Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат эканамічных навук, дацэнт, У.У. Клімук, а таксама дэкан інжынернага факультэта, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт, А.І. Нарановіч. На пленарным пасяджэнні У.У. Клімук выступіў з дакладам «Сінэргія развіцця адукацыі, навукі і бізнесу». Даклады на пленарным пасяджэнні прадставілі А.М. Бакунова і І.Л. Каліценя, удзельнікі з Інстытута інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (г. Мінск); Д.С. Мароз, кандыдат біялагічных навук, дацэнт кафедры тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці і аграноміі; У.У. Маляронак, старшы выкладчык кафедры абсталявання і аўтаматызацыі вытворчасці, аспірант; Л.Л. Сотнік, в.а. заг.кафедры тэхналогіі машынабудавання.

Завяршылася плянарнае пасяджэнне абвяшчэннем вынікаў конкурсу ISTLand 2018 і ўзнагароджаннем пераможцаў (арганізатары дадзенага конкурсу: А.В. Шах, старшы выкладчык кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін, кіраўнік секцыі інфармацыйных сістэм і тэхналогій; Я.Г. Шаповіч, старшы выкладчык кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін).

У канферэнцыі былі прадстаўлены наступныя навуковыя напрамкі (па колькасці асноўных тэматык навукова-даследчай і інавацыйнай працы інжынернага факультэта):

  1. Кампутарнае мадэляванне вытворчых працэсаў. Распрацоўка аўтаматызаваных сістэм уліку, аналізу, распазнання і абароны інфармацыі.
  2. Сучасныя тэхналогіі апрацоўкі і ўмацавання дэталяў машын.
  3. Актуальныя праблемы матэматыкі, фізікі і інфарматыкі. Забеспячэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў інжынернага профілю.
  4. Тэндэнцыі развіцця тэхнікі і аўтаматызацыі вытворчасці.
  5. Адаптыўныя падыходы да ўдасканалення вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

Сёлета ў ліку аўтараў матэрыялаў былі замежныя партнёры з Латвіі, Чэхіі, Тайланда і Расіі, а таксама прадстаўнікі ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый гарадоў Баранавічы, Мінск, Віцебск, Салігорск, Наваполацк, Гродна, Горкі і інш.

У ходзе правядзення канферэнцыі работнікам чытальнай залы для навуковай працы А.Р. Сінкевіч была арганізавана выстава розных відаў выданняў па тэматыцы напрамкаў канферэнцыі, а таксама былі прадстаўлены стэндавыя даклады аўтараў Я.Г. Шаповіча і С.А. Саханько.

У другой палове дня паспяхова прайшла праца ўсіх пяці секцый V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Тэхніка і тэхналогіі: інавацыі і якасць», на якіх выступоўцам былі ўручаны сертыфікаты, а таксама дыпломы за лепшыя даклады.

28.12.2018