УНИВЕРСIТЭТ

Прайшоў конкурс #3 BrainFirst!

21 сакавіка 2019 года ў рамках працы студэнцкага навуковага гуртка IST Land прайшоў адкрыты інтэлектуальны конкурс #3 BrainFirst. BrainFirst – гэта інтэлектуальны конкурс, які складаецца з 6 тэматычных тураў па 7 пытанняў: TRAINING, Commercial break, NEWS, 8 BIT MUSIC, ARE YOU SERIOUSLY і 240 BPM. У гульні ўзяло ўдзел 9 каманд (больш за 45 чалавек). Гэта былі каманды студэнтаў спецыяльнасцяў «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі», «Электронны маркетынг» і «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці». Падчас зацятага змагання першае месца заняла каманда «Гиппопотомомонстросесквиппедалиофобцы» (зборная каманда груп ІСТ-42 і ЭАВ-41), другое – «Logic is null» (група ІСТ-31), трэцяе – «Anime Squad v 2.0» (група ІСТ-21). Каманды-пераможцы былі ўзнагароджаны сімвалічнымі падарункамі і дыпломамі. Секцыя інфармацыйных сістэм і тэхналогій дзякуе ўдзельнікам за добры настрой!

26.03.2019