УНИВЕРСIТЭТ

Дабрачынная акцыя студэнтаў-валанцёраў атрада «Маленькі прынц» кафедры псіхалогіі факультэта педагогікі і псіхалогіі «Сказка спяшаецца ў госці»

Навагодні паказ выхаванцам сацыяльна-педагагічнага цэнтра з дзіцячым прытулкам г. Баранавічы падарылі валанцёры атрада «Маленькі прынц» кафедры псіхалогіі факультэта педагогікі і псіхалогіі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры псіхалогіі Ж.В.Рзаевай.

Па завяршэнні свята ўсім дзецям былі ўручаны падарункі, набытыя на сродкі, сабраныя ў рамках дабрачыннай акцыі «Казка спяшаецца ў госці», якая праходзіла з 1 па 20 снежня на базе факультэта педагогікі і псіхалогіі БарДУ. Арганізатарамі акцыі выступілі актывісты валанцёрскага атрада спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» пры падтрымцы дэкана факультэта І.У.Наважылавай, намесніка дэкана Н.А.Клімко, загадчыка кафедры псіхалогіі Т.Я.Яцэнка, старшага выкладчыка кафедры псіхалогіі І.Л.Кішаі.

15.01.2019