УНИВЕРСIТЭТ

Рэктар БарДУ прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Года адукацыі Беларусі ў Кітаі

У перыяд з 8 па 13 студзеня 2019 года рэктар універсітэта, прафесар Васіль Іванавіч Качурка ў складзе беларускай дэлегацыі наведаў Кітайскую Народную Рэспубліку (г. Далянь, г. Пекін).

Праграма візіту была вельмі насычанай: у складзе беларускай дэлегацыі Васіль Іванавіч наведаў Даляньскі політэхнічны ўніверсітэт, прыняў удзел у Міжнароднай канферэнцыі «Пытанні і перспектывы развіцця беларуска-кітайскіх адносін у сферы адукацыі» з удзелам рэктараў вядучых універсітэтаў Кітайскай Народнай Рэспублікі, сустрэўся з намеснікам міністра адукацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі Цянь Сюэцзюнем і віцэ-губернатарам правінцыі Ляанін Лі Цзінькэ.

10 студзеня 2019 года на базе Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта адбыліся цырымонія адкрыцця Года адукацыі Беларусі ў Кітаі, у чаго ходзе заключаны дагавор аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі паміж БарДУ і Ланьчжоускім універсітэтам фінансаў і эканомікі (правінцыя Ганьсу, г. Ланьчжоу), і цырымонія ўручэння ўзнагарод асобам, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларуска-кітайскага адукацыйнага супрацоўніцтва.

Установа адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» выказвае падзяку Пасольству Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы ў асобе Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кірыла Валянцінавіча Рудога за садзейнічанне ў арганізацыі візіту.

16.01.2019