УНИВЕРСIТЭТ

Выпуск магістрантаў – 2019

30 студзеня 2019 года адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў студэнтам II ступені вышэйшай адукацыі Барду завочнай формы навучання факультэта педагогікі і псіхалогіі.

Дакументы аб заканчэнні магістратуры атрымалі 4 выпускнікі спецыяльнасці «Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі». Выпускнікам магістратуры БарДУ прысвоена акадэмічная ступень магістра педагагічных навук.

Віншуем магістраў! Жадаем творчых поспехаў, кар'ернага росту і сямейнага шчасця!

05.02.2019