УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты ўніверсітэта прынялі ўдзел у акцыі «Будучыня пачынаецца сёння»

Больш за сто студэнтаў універсітэта прынялі ўдзел у акцыі «Будучыня пачынаецца сёння», прымеркаванай да Дня прафілактыкі інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам. Валанцёры атрада «Крылы надзеі» (кіраўнік – педагог сацыяльны С.М. Атоўка) нагадалі студэнтам правілы бяспечных паводзін і адказнага стаўлення да свайго здароўя.

Да акцыі далучыліся сацыёлаг аддзела грамадскага здароўя БЗЦГіЭ С.А. Мазур і памочнік урача гігіеніста-аддзела гігіены БЗЦГіЭ Н.Н. Місюкевіч, якія падалі інфармацыйныя матэрыялы і адказалі на пытанні студэнтаў.

25.02.2019