УНИВЕРСIТЭТ

Старт навучальнага курса для студэнтаў «Фарміраванне індывідуальнай траекторыі кар'еры» ў рамках рэалізацыі сацыяльнага праекта «Старт кар'еры»

21 лютага 2019 года на факультэце эканомікі і права з правядзення майстар-класа «Профіль пасады» стартаваў навучальны курс для студэнтаў «Фарміраванне індывідуальнай траекторыі кар'еры» ў рамках рэалізацыі сацыяльнага праекта «Старт кар'еры» пры экспертнай і фінансавай падтрымцы сацыяльнага фонду «Добра» , а таксама кіраўніцтва ўніверсітэта.

Праграма курса ўключае майстар-класы, круглы стол, семінары, трэнінгі, асноўнай мэтай якіх з'яўляецца фарміраванне ў студэнтаў ведаў аб сучасных умовах функцыянавання рынку працы, што спрыяюць набыццю ўменняў складаць індывідуальны план кар'ернага развіцця.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі выкладчыкі кафедры тэарэтычнай і прыкладной эканомікі А.М Грыц, В.А. Лабейка.

01.03.2019