УНИВЕРСIТЭТ

Удзел танцавальнага дуэта групы «JMLV» у фестывалі творчасці замежных студэнтаў

Кіраўнік групы сучаснага танца «JMLV» аддзела культуры і творчасці БарДУ Юлія Савіцкая і студэнт з Камеруна Кіліан Нзакоу прынялі ўдзел у XII Адкрытым фестывалі творчасці замежных студэнтаў «Дружба народаў».

Двухдзённы фестывальны марафон праходзіў у г. Магілёве на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта і аб’яднаў замежных студэнтаў з Туркменістана, Камеруна, Азербайджана, Кітая, Шры-Ланкі, Нігерыі, Судана, Ірака, Ірана, Егіпта, якія навучаюцца ва ўстановах вышэйшай адукацыі Мінска, Віцебска, Брэста, Баранавічаў, Гомеля і Магілёва. На інтэрнацыянальнай сцэнічнай пляцоўцы студэнцкая моладзь прадстаўляла нумары мастацкай самадзейнасці, якія адлюстроўваюць народныя і сучасныя віды творчасці.

Танцавальны дуэт групы «JMLV» змог здзівіць гледачоў і атрымаць высокую ацэнку членаў журы. Па выніках конкурснай праграмы ўдзельнікаў фестывалю Юлія і Кіліан былі ўзнагароджаны Дыпломам II ступені ў намінацыі «Харэаграфічнае мастацтва. Сучасны танец».

Віншуем наш беларуска-камерунскі дуэт з яркім і годным выступленнем на міжнародным фестывалі!

28.03.2019