УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» - пераможцы міжнароднага конкурсу навуковых прац, які праходзіў на базе Цвярскога дзяржаўнага ўніверсітэта

Падведзены вынікі міжнароднага конкурсу навуковых прац у рамках II Міжнароднай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Сучасная педагогіка і псіхалогія: праблемы і перспектывы», які праходзіў 1 сакавіка 2019 года на базе Інстытута педагагічнай адукацыі і сацыяльных тэхналогій Цвярскога дзяржаўнага ўніверсітэта. Па выніках конкурсу 2 навуковыя працы студэнтаў спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» ўдастоены дыплома пераможцы ў намінацыі «Псіхалагічныя навукі»:

  1. Грушэвіч Наталля Мікалаеўна, студэнтка групы ППз-51, за навуковую працу «Развіццё матывацыі працоўнай дзейнасці як фактар задаволенасці працай». Навуковы кіраўнік: Кішая Іна Леанідаўна, старшы выкладчык кафедры псіхалогіі, магістр псіхалагічных навук, даследчык у галіне псіхалогіі.
  2. Кульба Аляксандра Вячаславаўна, студэнтка групы ПП-41, за навуковую працу «Узаемасувязь вобраза фізічнага «Я» і віктымнасці ў раннім юнацкім узросце». Навуковы кіраўнік: Яцэнка Таццяна Яўгеньеўна, загадчык кафедры псіхалогіі, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт.

Віншуем студэнтаў і навуковых кіраўнікоў з навуковымі дасягненнямі!

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон 40 66 93

30.04.2019