УНИВЕРСIТЭТ

Канцэртныя праграмы «Перамогу памятае Беларусь!»

Напярэдадні 9 мая студэнты-валанцёры Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта сумесна з ДУА «Сярэдняя школа №15 г. Баранавічы», ДУА «Сярэдняя школа №17 г. Баранавічы», ДУА «Сярэдняя школа № 20 г. Баранавічы», пры удзеле Баранавіцкай гарадской арганізацыі РГА БЕЛАІ правялі дзве канцэртныя праграмы «Перамогу памятае Беларусь!» для жыхароў горада.

У інклюзіўны калектыў удзельнікаў уваходзілі дзеці дашкольнага і школьнага ўзросту, студэнты, педагогі школ горада і ўніверсітэта, прадстаўнікі грамадскай арганізацыі. Унікальнасць артыстаў дазволіла рэалізаваць асноўную ідэю канцэртнай праграмы: «Наша Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне – гэта заслуга дзяцей і дарослых, мужчын і жанчын; тых, хто быў на полі бою або ваяваў у тыле; тых, хто выжыў або прапаў без вестак, загінуў…»

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст рэсурснага цэнтра інклюзіўны адукацыі Кривуть Марына Леанідаўна, тэлефон 50 91 02

13.05.2019