УНИВЕРСIТЭТ

Студэнт факультэта педагогікі і псіхалогіі - чэмпіён Міжнароднага турніра па боксе

Студэнт 3-га курса факультэта педагогікі і псіхалогіі спецыяльнасці «Фізічная культура» Бутрым Аляксандр стаў чэмпіёнам у вагавой катэгорыі 52 кг на міжнародным турніры па боксе, прысвечаным Дню Перамогі сярод мужчын «эліта».

З 30 красавіка па 4 мая ў г. Гомелі прайшоў Міжнародны турнір, які ўваходзіць у каляндар Еўрапейскай канфедэрацыі боксу (EUBC) і з'яўляецца кваліфікацыйным — пераможцам турніру прысвойваецца спартыўнае званне майстра спорту Рэспублікі Беларусь.

За ўзнагароды ў абласным цэнтры алімпійскага рэзерву адзінаборстваў змагаліся лепшыя баксёры з Беларусі, краін блізкага і далёкага замежжа. На рынгу юнакі разыгралі ўзнагароды ў сямі вагавых катэгорыях. Прызёры спаборніцтваў акрамя медалёў, дыпломаў і падарункаў атрымалі магчымасць змагацца за галоўную ўзнагароду на чэмпіянаце Еўропы па боксе.

Віншуем з заслужанай перамогай і жадаем заваявання новых спартыўных вышынь!

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон 40 66 93

22.05.2019