УНИВЕРСIТЭТ

Першы буквар прадставілі ў нашай бібліятэцы.

У чытальнай зале новых паступленняў адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання ўнікальнага помніка кніжнай культуры нашай краіны - першага беларускага «Буквара». Завяршэнне міжнароднага навуковага выдавецкага праекта па факсімільным аднаўленні першага «Буквара» стала важнай падзеяй 2018 года. І вось "Буквар» у нашай бібліятэцы! «Буквар» святкуе сваё 400-годдзе!

На прэзентацыі студэнты факультэта славянскіх і германскіх моў распавялі пра тое, як ствараўся «Буквар», хто быў яго верагодным аўтарам, якое ён меў значэнне ў адукацыі і як ён захаваўся да нашых дзён. Выкладчык стараславянскай мовы Д. С. Томчык дапоўніў прэзентацыю, распавёўшы пра ўклад у сусветную культуру асветніцкай дзейнасці Францыска Скарыны. Кніжная выстава раскрыла багаты фонд бібліятэкі ўніверсітэта па гэтай тэме. На ёй былі прадстаўлены Біблія Францыска Скарыны, Слуцкае Евангелле, Тураўскае Евангелле і сучасныя выданні буквароў Анатоля Клышкі і Надзеі Сторажавай.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі загадчык бібліятэкі Гарбунова Лілія Вацлаваўна, тэлефон 60 58 93

23.05.2019