УНИВЕРСIТЭТ

На інжынерным факультэце прайшоў «РухавічОК» для першакурснікаў

Увечары 11 верасня ў атрыуме 3-га корпуса адбылося мерапрыемства для першакурснікаў «Рухавічок 2да19», арганізаванае студэнцкім саветам інжынернага факультэта. Больш за 40 новаспечаных студэнтаў змаглі бліжэй пазнаёміцца адзін з адным, прыняць удзел у розных цікавых конкурсах (пахваліліся вакальнымі дадзенымі ў «караоке», даказалі, што чалавек на 70% складаецца з вады, у «вадахлёбе», прадэманстравалі мастацтва фатаграфіі сябе каханага ў «сэлфі» і многае іншае) і ад душы павесяліцца на дыскатэцы. Яркі вечар не застаўся незаўважаным, падарыўшы ўсім мора станоўчых эмоцый, а самыя актыўныя і ініцыятыўныя студэнты (а гэта больш за 25 чалавек) падалі свае заяўкі на ўступленне ў студэнцкі савет.

Ответственный за достоверность и корректность представленной информации лаборант кафедры технологии машиностроения инженерного факультета Кузьмина Оксана Анатольевна, телефон 64 06 70

23.09.2019