УНИВЕРСIТЭТ

Трэнінг «Выкарыстанне мнематэхнікі для запамінання вербальнай інфармацыі»

У лютым 2019 года студэнты I курса группы БЗМ-11, ЗМ-11, СЗМ-12 і СЗМ-13 факультэта славянскіх і германскіх моў прынялі ўдзел у метадычных занятках з элементамі трэнінгу «Выкарыстанне мнематэхнікі для запамінання вербальнай інфармацыі», праведзеных загадчыкам вучэбна-метадычнага кабінета В.М. Клім.

Дадзеныя метадычныя заняткі былі накіраваны на аказанне дапамогі студэнтам пры падрыхтоўцы да практычных і семінарскіх заняткаў. Якія прыёмы і спосабы мнематэхнікі можна выкарыстоўваць пры запамінанні і падрыхтоўцы да заняткаў? Што такое мнематэхніка і мнематэхнічны квадрат? Як запомніць тэрміны і іх тлумачэнне пры выкарыстанні мнематэхнікі? Якія спосабы запамінання замежных слоў можна выкарыстаць пры працы над лексікай? Якая тэхніка працы над запамінаннем звязанага тэксту? Кожны паспрабаваў на практыцы і ўзяў сабе на заметку той ці іншы спосаб работы.

Студэнты мелі таксама магчымасць азнаёміцца з метадычнай літаратурай і рэсурсамі бібліятэкі ўніверсітэта па паспяховай самаарганізацыі, самаадукацыі разумовай працы, якія падрыхтавала А.Р. Сінкевіч.

28.02.2019