УНИВЕРСIТЭТ

Лекцыя прадстаўнікоў Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі

19 лютага 2019 года на інжынерным факультэце для студэнтаў трэціх і чацвёртых курсаў была арганізавана лекцыя з прадстаўнікамі Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі прафесарамі В.І. Жорнікам, М.А. Леванцэвічам і М.А. Белацаркоўцавым на тэму «Нанаструктурныя матэрыялы і інжынерыя паверхні ў машынабудаўнічай вытворчасці».

Таксама было расказана аб тым, што ў цяперашні час у лабараторыі газатэрмічных метадаў ўмацавання дэталяў машын АІМ НАН распрацоўваецца і даследуецца механізм фарміравання метастабільных структурнафазавых станаў у паверхневых пластах газатэрмічных пакрыццяў са сталяў і кампазіцыйных матэрыялаў, якія забяспечваюць эфект самаўмацавання пры эксплуатацыі ў трыбаспалучэннях («самаўмацаванныя» пакрыцці).

Даследаванні, якія выконваюцца, лягуць у аснову тэхналагічных прынцыпаў стварэння новых трыбатэхнічных нанаструктураваных пакрыццяў з выкарыстаннем кіруемых дэфармацыйна–фазавых ператварэнняў для павышэння нагрузачнай здольнасці і надзейнасці такіх дэталяў вузлоў трэння слізгання, як буйнагабарытныя штокі механізмаў гідрапрывада транспартных машын (а/м БелАЗ, МаАЗ, аўтапагрузчыкі) і тэхналагічнага абсталявання (стойкі шахтавых гідраўмацаванняў ААТ «Беларуськалій»).

Лекцыі прафесараў АІМ НАН Беларусі, якія непасрэдна звязаны з навуковымі дасягненнямі і распрацоўкамі ў АІМ НАН, даюць студэнтам уяўленне аб навуковых працах і дасягненнях вучоных на сучасным этапе.

 

28.02.2019