УНИВЕРСIТЭТ

Удзел студэнтаў інжынернага факультэта ў XV Міжнароднай алімпіядзе студэнтаў УВА па тэарэтычнай механіцы

Студэнты Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел ў XV Міжнароднай алімпіяды студэнтаў УВА па тэарэтычнай механіцы.

Алімпіяда праводзілася з 15 па 18 красавіка 2019 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (г. Гомель).

У склад каманды БарДУ ўвайшлі тры студэнты інжынернага факультэта:

  1. Булат Ілля Васільевіч, гр. ТМ-21.
  2. Казлоўскі Уладзіслаў Аляксандравіч, гр. ТМ-31.
  3. Карчаменка Мікіта Сяргеевіч, гр. ТМ-31.

У алімпіядзе прынялі ўдзел каманды з 39 устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, Расіі, Кітайскай Народнай Рэспублікі, Туркменістана, Украіны і Польшчы.

Вынік удзелу каманды – 39 месца з 150 удзельнікаў у асабістым заліку і 15 месца ў конкурсе «Брэйн-Рынг».

Студэнтаў да ўдзелу ў алімпіядзе падрыхтавалі к. т. н., дацэнт кафедры тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці і аграноміі Сяргей Іванавiч Русан і выкладчык кафедры абсталявання і аўтаматызацыі вытворчасці Кацярына Валер'еўна Рагозіна.

Кіраўнік каманды Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта к. т. н., дацэнт, загадчык кафедры тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці і аграноміі Андрэй Канстанцiнавiч Гаўрыленя працаваў у складзе журы XV Міжнароднай алімпіяды студэнтаў УВА па тэарэтычнай механіцы і прыняў удзел у Міжнародным навукова-метадычным семінары выкладчыкаў УВА па тэарэтычнай механіцы.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі лабарант кафедры тэхналогіі машынабудавання інжынернага факультэта Кузьміна Аксана Анатольеўна, тэлефон 64 06 70

26.04.2019