УНИВЕРСIТЭТ

Ва ўніверсітэце паспяхова праведзена юбілейная XV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя маладых даследчыкаў «САДРУЖНАСЦЬ НАВУК. БАРАНАВІЧЫ - 2019»

Канферэнцыя пачалася з пленарнага пасяджэння, на якім выступіў з прывітальным словам рэктар універсітэта, доктар навук, прафесар Васіль Іванавіч Качурка і ганаровы госць, рэктар універсітэта-партнёра з Рэспублікі Узбекістан, доктар навук, прафесар Абдугані Жуманазаравіч Халбекаў.

З дакладам аб развіцці навукі і інавацый выступіў прарэктар па навуковай рабоце ўніверсітэта Уладзімір Уладзіміравіч Клімук.

Дыпломам і падарункавым камплектам адзначаны студэнт факультэта эканомікі і права Аўдзійчук Ігар за лепшы даклад на пленарным паседжанні «Кібератакі з пункту гледжання міжнароднага права».

У рамках канферэнцыі арганізавана выстава вынікаў навуковай, навукова-тэхнічнай дзейнасці юных даследчыкаў і маладых навукоўцаў універсітэта. Навуковыя даследавання прадстаўлены па 12 напрамках:

  • Эканамічныя аспекты развіцця мікра- і макрасістэм.
  • Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі, навуцы і тэхніцы.
  • Сучасныя тэндэнцыі развіцця тэхнікі і тэхналогій.
  • Актуальныя пытанні фізіка-матэматычных навук.
  • Правазнаўства.
  • Беларускае грамадства і выклікі глабальнай цывілізацыі: сацыяльна-гуманітарныя аспекты.
  • Дашкольная, тэхналагічная і эстэтычная адукацыя.
  • Экалогія. Здароўе. Спорт.
  • Сучасныя тэндэнцыі развіцця педагагічнай навукі.
  • Псіхалогія. Філалагічныя навукі (руская, беларуская мовы).
  • Лінгвістыка і методыка выкладання замежных моў (англійская, нямецкая, французская, іспанская).

Колькасць дакладаў, прадстаўленых на канферэнцыі - больш за 200, аўтары - з 5 краін свету.

Поспехаў і заваявання новых навуковых вяршыняў маладым даследчыкам! 

17.05.2019