УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты інжынернага факультэта наведалі 29-ю Міжнародную спецыялізаваную выставу «Белагра-2019»

6 чэрвеня 2019 года для студэнтаў спецыяльнасцяў «Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці» і «Аграномія», якія дасягнулі вынікаў у вучэбнай і навуковай дзейнасці, была арганізавана паездка на міжнародную спецыялізаваную выставу «Белагра-2019». На выставе было прадстаўлена больш за 300 узораў сельскагаспадарчай тэхнікі: тэхніка для ўнясення угнаенняў і абароны раслін, для ўборкі збожжавых і нарыхтоўкі кармоў, машыны для меліярацыйных работ, вырошчвання і ўборкі бульбы і агародніны. Сельскагаспадарчая прадукцыя, машыны, абсталяванне былі прадэманстраваны ў тэхналагічным ланцужку з сучаснымі энергазберагальнымі тэхналогіямі ўсіх галін, звязанымі з вытворчасцю прадукцыі, так і з яе перапрацоўкай, транспарціроўкай, захоўваннем. На адной пляцоўцы з беларускімі вытворцамі сельскагаспадарчай тэхнікі свае распрацоўкі прадэманстравалі замежныя кампаніі. Таксама на выставе была прадстаўлена рэтра- і самаробная тэхніка. Студэнты праявілі вялікую цікавасць да навінак беларускіх вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі і змаглі замацаваць веды, атрыманыя на лекцыйных і практычных занятках.

Ответственный за достоверность и корректность представленной информации лаборант кафедры технологии машиностроения инженерного факультета Кузьмина Оксана Анатольевна, телефон 64 06 70

12.06.2019