УНИВЕРСIТЭТ

На факультэце славянскіх і германскіх моў адбыўся метадычны семінар «Самаадукацыя педагога як аснова яго прафесійнай паспяховасці»

19 сакавіка 2018 года на факультэце славянскіх і германскіх моў адбыўся метадычны семінар «Самаадукацыя педагога як аснова яго прафесійнай паспяховасці», у якім прынялі ўдзел студэнты IV курса груп АН-41, АН-42. Семінар быў падрыхтаваны і праведзены загадчыкам вучэбна-метадычнага кабінета В.М. Клім, выкладчыкам кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій факультэта педагогікі і псіхалогіі Н.У. Сянюта, бібліятэкарам А.Р. Сінкевіч.

У ходзе работы семінара:

  • разгледжаны стадыі прафесійнага росту настаўніка;
  • умоўна вылучаны ўзроўні самаадукацыі, па характэрных асаблівасцяў якіх можна вызначыць свой індывідуальны ўзровень, што, у сваю чаргу, дае магчымасць аб’ектыўна падысці да самаацэнкі сябе як прафесіянала;
  • пазначаны складнікі працэсу самаадукацыі настаўніка і прадметная галіна прыкладання дзеясловаў-дзейнасцяў;
  • сфармуляваны канкрэтныя віды дзейнасці, якія складаюць працэс самаадукацыі, якія прама ці ўскосна спрыяюць прафесійнаму росту настаўніка;
  • прыведзены прыклад распрацоўкі індывідуальнай праграмы самаразвіцця;
  • вызначаны праблемныя зоны дзейнасці будучых настаўнікаў, улічваючы іх вопыт праходжання пераддыпломнай практыкі.

Н.У. Сянюта азнаёміла студэнтаў з прыкладным планам работы па самаадукацыі і планам прафесійнай самаадукацыйнай дзейнасці.

А.Р. Сінкевіч распавяла аб формах рэалізацыі прафесійнай самаадукацыйнай дзейнасці і азнаёміла з метадычнай літаратурай і рэсурсамі бібліятэкі ў рамках тэмы семінара.

У завяршэнні семінара студэнты IV курса атрымалі рэкамендацыі і практычныя парады, якія могуць быць карыснымі для будучых педагогаў, якія займаюцца самаадукацыяй,  імкнуцца развіваць сваё прафесійнае майстэрства і творчасць. Яны паказалі і пракаментавалі свае прэзентацыі, падрыхтаваныя ў ходзе праходжання пераддыпломнай практыкі.

27.03.2018