УНИВЕРСIТЭТ

Сустрэча на тэму «Ведаць, каб жыць» на факультэце славянскіх і германскіх моў

5 красавіка 2018 г. на факультэце славянскіх і германскіх моў адбылася сустрэча з прадстаўніком КАУ АСЕТ Юрыем Аліевым пад назвай «Ведаць, каб жыць». Дадзенае мерапрыемства было прысвечана здароваму ладу жыцця. Галоўнай тэмай сустрэчы стала праблема барацьбы з ВІЧ. Лектар у даступнай для ўсіх студэнтаў форме растлумачыў правілы прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі. Выдатнае пачуццё гумару Юрыя і «жывы» водгук студэнтаў стварылі сяброўскую цёплую атмасферу. Нягледзячы на сур’ёзнасць і актуальнасць гутаркі, інфармацыя ўспрымалася лёгка, было відаць, што студэнты з цікавасцю паставіліся да пачутага.

Будзем спадзявацца, што гэта не апошняя сустрэча з удзелам такога светлага і пазітыўнага чалавека!

13.04.2018