УНИВЕРСIТЭТ

У лістападзе на факультэце славянскіх і германскіх моў прайшоў цыкл пасяджэнняў англійскага клуба

5 лістапада 2018 г. прайшло пасяджэнне “English Speaking Club”, прысвечанае “Thanksgiving Day”, галоўным госцем якога стала Джэсіка Мейэрзон – амерыканскі выкладчык-стажор, якая прыехала ў БарДУ з Сіэтла, штат Вашынгтон. Факультэт сустрэў усіх гасцей дружалюбнай атмасферай. Студэнтаў чакалі віктарыны, конкурсы і зносіны з носьбітам мовы. Кожны ўдзельнік змог далучыцца да культуры Злучаных Штатаў, пазнаёміцца з багатай гісторыяй краіны, а таксама з нацыянальным святам ЗША – Днём падзякі.

15 лістапада 2018 г. на факультэце славянскіх і германскіх моў прайшло пасяджэнне  English Speaking Club: Junior Eurovision. Спецыяльным госцем стаў брытанец Крыс Хавальшы, які прыехаў у нашу краіну, каб наведаць галоўную музыкальную падзею Еўропы – Дзіцячае Еўрабачанне. Галоўнай тэмай пасяджэння стала музыка, акрамя зносін з носьбітам мовы ў студэнтаў з’явілася мажлівасць паўдзельнічаць у музыкальных віктарынах, гульнях і конкурсах. Маладыя людзі далучыліся да музыкальнай культуры і традыцый Брытаніі і ЗША. English Speaking Club прайшоў у дружалюбнай атмасферы, студэнты зарадзіліся станоўчымі эмоцыямі і з нецярпеннем чакаюць наступнага пасяджэння.

23.11.2018