УНИВЕРСIТЭТ

Падведзены вынікі конкурсу за люты 2019 года

Лепшым чытачом лютага прызнана студэнтка факультэта славянскіх і германскіх моў Панкевіч Кацярына. Віншуем Кацярыну!

Панкевіч Кацярына – вельмі сур'ёзны студэнт і захоплены чалавек па жыцці. Яна часта наведвае чытальныя залы бібліятэкі, чытае шмат мастацкай літаратуры. Каця прымала ўдзел у конкурсе па вырабе тактыльнай кнігі «Шэсць пачуццяў» і ў выніку стала пераможцам конкурсу, які праводзіла бібліятэка сумесна з рэсурсным цэнтрам інклюзіўнай адукацыі. Яе працу журы конкурсу прызнала шэдэўрам самаробнай кнігі. Для пошуку ідэй Каця глядзіць вебінары і майстар-класы па вырабе цацак ручной  работы  ў зале электронных інфармацыйных рэсурсаў, чэрпае натхненне ў часопісах па хэнд-мэйду ў чытальнай зале бібліятэкі.

Кацярына прыняла ад членаў журы конкурсу «Чытач года» віншаванні з перамогай сярод сваіх аднакурснікаў, атрымала сертыфікат пераможцы і дзве карысныя кнігі аб тым, дзе браць ідэі. У адказ на віншаванні Каця адзначыла, што чытанне - гэта задавальненне і спосаб развівацца, што яна заўсёды ахвотна наведвае бібліятэку. Для яе кнігі – гэта новыя веды і адчуванні, выдатная магчымасць паразважаць і папрацаваць над сабой. Кацярына заклікала ўсіх ўдзельнічаць у конкурсе, бо ён дае шмат карыснага і цікавага.

Конкурс працягваецца!

У відавочных лідарах конкурсу ў лютым былі студэнткі факультэта славянскіх і германскіх моў Мядзведзева Вікторыя, Кавальчук Яна і Губко Кацярына.

Паважаныя студэнты! Далучайцеся і гэтак жа захапіцеся конкурсам «Чытач года»! Нагадваем, што ўдзельнікам конкурсу можа стаць кожны карыстальнік бібліятэкі. Сёлета арганізатары конкурсу захоўваюць інтрыгу прыза для пераможцы конкурсу «Чытач года-2019».

18.03.2019