УНИВЕРСIТЭТ

Універсітэт наведала дэлегацыя Грамадскага Фонду «Demilge KG» (Кыргызстан)

У перыяд з 2 па 4 мая 2019 года ва ўніверсітэце знаходзіцца дэлегацыя з Кыргызстана, г.Бішкек. У складзе дэлегацыі Прэзідэнт Грамадскага Фонда «Demilge KG» Усманава Бактыгуль і эксперт па дзяржаўным унутраным аўдыце Кадырава Джаміля. Падчас свайго візіту госці азнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай БарДУ, яго інфраструктурай, наведалі факультэты і студэнцкія інтэрнаты ўніверсітэта, сустрэліся з адміністрацыяй, дэканамі, прыёмнай камісіяй і міжнародным аддзелам БарДУ. У ходзе круглага стала абмеркаваны магчымасці прыцягнення грамадзян Кыргызстана на навучанне ва ўніверсітэт, дасягнута дамоўленасць заключэння дагавора аб супрацоўніцтве.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі начальнік AМIДIТТ Гусейнава Інеса Эйвазаўна, тэлефон   48 78 72

10.05.2019