УНИВЕРСIТЭТ

Круглы стол па праблеме прафілактыкі насiлля над непаўналетнімі і гандлю людзьмі

Студэнты факультэта педагогікі і псіхалогіі, ўдзельнікі інтэлектуальна-творчага аб'яднання «Студэнцкая майстэрня інавацый», Дар'я Міхнюк і Станіслаў Старасцін (праект «Кабінет рэсурснага забеспячэння прафілактыкі насiлля над непаўналетнімі і гандлю людзьмі») прынялі ўдзел у бестэрміновай інфармацыйнай кампаніі па прадухіленню гандлю людзьмі, мэтай якой стала прыцягненне ўвагі падлеткаў і моладзі да гэтай праблемы і павышэнне яе дасведчанасці. Круглы стол па праблеме быў арганізаваны Баранавіцкай цэнтральнай бібліятэкай імя В. Таўлая.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел оперупаўнаважаны аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Баранавіцкага ГАУС Буталевіч Сяргей Анатольевіч і група навучэнцаў установы адукацыі «Баранавіцкі тэхналагічны каледж» Белкаапсаюза. Будучыя сацыяльныя педагогі арганізавалі для навучэнцаў каледжа інтэрактыўны занятак па падрыхтаванаму імі відэакейсу «Ліля назаўжды».

Намечана далейшае пастаяннае супрацоўніцтва з бібліятэкай горада ў напрамку прадухілення насiлля над непаўналетнімі і гандлю людзьмі.

20.02.2019