УНИВЕРСIТЭТ

Конкурс грацыі і прыгажосці «Міс інтэрната-2019» адбыўся ў інтэрнаце БарДУ

Пры падтрымцы прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў універсітэта ў інтэрнаце БарДУ па вул. Убарэвіча, 22, прайшоў традыцыйны конкурс «Міс інтэрната-2019».

У конкурсе прынялі ўдзел 7 самых эфектных, шыкоўных, вытанчаных, прыгожых і творчых дзяўчат. Усе канкурсанткі вызначыліся артыстычнымі нумарамі, арыгінальнымі ідэямі і, вядома ж, сваім абаяннем, перад якім было немагчыма выстаяць! На заключным этапе дзяўчыны парадавалі журы прыгожымі і, безумоўна, смачнымі стравамі.

Па выніках конкурсаў і выпрабаванняў, па рашэнні журы ўладальніцай кароны «Міс інтэрната-2019» ўдастоена Віялета Чарнецкая. Тытул «Міс інтэрната-ONLINE» заваявала Валерыя Сямашка, а прыз глядацкіх сімпатый атрымала Дар’я Сафарэвіч.

15.03.2019