УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» прынялі ўдзел у квэст-семінары «Cherchez la femme» БДУ

У Беларускім дзяржаўным універсітэце 22 лютага 2019 года ў рамках фестывалю псіхалогіі праходзіў пяты квэст-семінар «Cherchez la femme», прысвечаны 140-годдзю псіхалагічнай навукі і выдатным жанчынам-псіхолагам (Б.В.Зейгарнік, Г.Фрэйд, М.Кляйн). У квэсце-семінары прыняла ўдзел каманда «Млечны шлях» у складзе студэнтаў 3 курса спецыяльнасці «Практычная псіхалогія»: Голаса Міхаіла, Корпіка Дзмітрыя і Жаркова Аляксея.

Квэст-семінар уключаў у сябе:

  1. Форум у фармаце навуковага слэму: дэманстрацыя кампетэнтнаму журы праектаў у рознай форме (даклады, прэзентацыя, відэа), якія раскрываюць практычную значнасць ідэй вялікіх вучоных у дзейнасці спецыялістаў рознага профілю. Каманда БарДУ прадставіла аўтарскі відэапраект на тэму паталагічных патрэб і матываў асобы, з пункту гледжання Б.В. Зейгарнік.
  2. Конкурсныя заданні ў форме шасці пікетаў: мазгавы штурм; конкурс вызначэння па фатаграфіях псіхалагічных феноменаў, распрацаваны ў працах псіхолагаў-жанчын і маючых дачыненне да механізмаў псіхалагічнай абароны або да паталагічных патрэб; конкурс ідэнтыфікацыі псіхалагічных тэрмінаў з дапамогай невербальных сігналаў, танцавальных рухаў і аўтарскіх малюнкаў; бліц-апытанне па асноўных палажэннях псіхалагічных тэорый навукоўцаў і іх біяграфіях.

У квэсце-семінары каманда студэнтаў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта праявіла эрудыцыю, знаходлівасць, крэатыўнасць, псіхалагічную адукаванасць. Удзельнікі квэст-семінара ўзнагароджаны сертыфікатамі.

19.03.2019