УНИВЕРСIТЭТ

Дзелавы візіт у Кыргызстан

У перыяд з 11 па 15 сакавіка 2019 года прарэктар па выхаваўчай рабоце БарДУ Папко Павел Іванавіч у складзе дэлегацыі прадстаўнікоў беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі наведаў Кыргызстан, г. Бішкек. У ходзе візіту дэлегацыя наведала ўніверсітэты г. Бішкека: Кіргізскі дзяржаўны ўніверсітэт імя І. Арабаева і Бішкекскі гуманітарны ўніверсітэт імя Кусеіна Карасаева. У цяперашні час ідуць перамовы аб заключэнні дагавораў аб супрацоўніцтве з указанымі ўстановамі.

Дасягнуты дамовы аб узаемным сумесным удзеле ў міжнародных культурных і навуковых мерапрыемствах.

20.03.2019