УНИВЕРСIТЭТ

Свята вясны і пачатку новага года Наўруз Байрам адсвяткавалі замежныя студэнты ў БарДУ

Наўруз Байрам стаў ужо традыцыйным агульнаўніверсітэцкім святам, якое аб’ядноўвае замежных і беларускіх студэнтаў. Арганізатарамі свята выступілі супрацоўнікі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю і аддзела культуры і творчасці пры падтрымцы адміністрацыі ўніверсітэта.

Таленавітыя і крэатыўныя студэнты БарДУ радавалі гасцей свята нацыянальнымі танцамі («Кушдзебдзі», «Лезгінка») і сучаснымі танцамі ў выкананні студэнта з Камеруна і танцавальных калектываў БарДУ «JMLV» і «Імпрэза», беларускімі і турменскімі песнямі, ігрой на дудары і гітары, туркменскім КВЗ.

Адным з галоўных атрыбутаў свята Наўруз Байрам з’яўляецца падрыхтоўка святочных пачастункаў. Студэнты з Туркменістана, якія пражываюць у інтэрнатах універсітэта, падтрымліваюць гэтую традыцыю, і ў дзень святкавання зладзілі выставу-прэзентацыю «На Наўруз мы запрашаем: хто прыйшоў - усіх частуем!».

Зала была напоўнена пазітыўнымі эмоцыямі і шчырымі ўсмешкамі.

25.03.2019