УНИВЕРСIТЭТ

Экскурсія студэнтаў факультэта эканомікі і права ў аддзел запісу актаў грамадзянскага стану Баранавіцкага гарвыканкама

Напярэдадні Міжнароднага дня сям'і, у рамках правядзення выхаваўчага мерапрыемства «Універсітэт і сям'я як сацыяльныя інстытуты фарміравання грамадзянскай пазіцыі моладзі», 28 сакавіка 2019 года група студэнтаў 3 курса спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» разам з куратарам Цымбаленка Святланай Мікалаеўнай з экскурсіяй наведалі аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС) Баранавіцкага гарвыканкама.

Падчас экскурсіі старшы інспектар аддзела Грабайла Ксенія Мікалаеўна паказала залы для рэгістрацыі, распавяла аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца аддзелам ЗАГС.

Кіраўнік аддзела Валынец Святлана Віктараўна пазнаёміла студэнтаў з экспазіцыяй музейнага пакоя, дзе сабраны экспанаты, якія захавалі гісторыю развіцця гарадскога ЗАГСа: арыгіналы старых дакументаў, якія сведчаць асобу і ўзрост грамадзян; метрычныя запісы аб нараджэнні і выпіскі з іх; пасведчанні аб заключэнні і скасаванні шлюбаў; уборы нявест і рэгістратараў шлюбу; арыгінальныя сямейныя фатаграфіі.

01.04.2019