УНИВЕРСIТЭТ

Акцыя-конкурс «Аптымізм – не раскоша, а сродак ...»

Акцыя-конкурс «Аптымізм – не раскоша, а сродак ...», арганізаваная педагогам-псіхолагам В.М. Бабылёвай, прайшла 1 красавіка ў Дзень смеху на факультэтах універсітэта.

Па выніках акцыі складзены ТОП-спіс пераваг аптымістычнага погляду на жыццё ад студэнтаў. Гэта – станоўчыя эмоцыі, здольнасць любіць, якасць і асаблівы стыль жыцця, шчасце і прадуктыўныя зносіны.

У розных намінацыях аб’яўлены факультэты-пераможцы ў розных намінацыях: самы рэалістычна-жыццёвы (ІФ), жыццесцвярджальна-эмацыйны (ФЭП), крэатыўна-мастацкі (ФПП) і стрымана-лаканічны (ФСГМ) аптымізм.

02.04.2019