УНИВЕРСIТЭТ

На факультэце педагогікі і псіхалогіі прайшоў інфармацыйны занятак па выніках наведвання студэнтамі факультэта майстар-класа настаўнікаў пачатковых класаў г.Баранавічы

3 красавіка 2019 года В.М. Клім, загадчыкам вучэбна-метадычнага кабінета, быў праведзены інфармацыйны занятак са студэнтамі 2 курса гр. ПН-21 факультэта педагогікі і псіхалогіі па выніках наведвання студэнтамі В. Марчук, В. Чарнецкай і А. Папковай (гр. ПН-21) майстар-класа настаўнікаў пачатковай школы г. Баранавічы па тэме «Разнастайнасць формаў выкарыстання кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні чытанню малодшых школьнікаў».

Адной з найбольш паспяховых альтэрнатыў традыцыйным метадам навучання з'яўляецца тэхналогія навучання ў супрацоўніцтве, якая займае асаблівае месца сярод імітацыйных негульнявых метадаў. Варта адзначыць, што менавіта гэтая тэхналогія ляжыць у аснове Сінгапурскай тэхналогіі навучання і шырока і паспяхова ўжываецца ў сістэме адукацыі Сінгапура. Мэтай сінгапурскага метаду навучання з'яўляецца пераход ад пасіўных навучэнцаў да актыўных і зацікаўленых навучэнцаў.

На інфармацыйным занятку студэнты групы ПН-21 мелі магчымасць азнаёміцца з гэтай тэхналогіяй навучання, прагледзеўшы прэзентацыю і відэаролікі з выкарыстаннем структур сінгапурскага метаду навучання, а таксама прыняць удзел у практычнай часткі занятку.

У ходзе інфармацыйнага занятку студэнты мелі таксама магчымасць азнаёміцца з метадычнай літаратурай і рэсурсамі бібліятэкі па Сінгапурскай тэхналогіі навучання, якую падрыхтавала А.Р. Сінкевіч.

05.04.2019