УНИВЕРСIТЭТ

Акцыя «Здаровае сэрца»

19 красавіка валанцёры атрада «Крылы надзеі» (кіраўнік - педагог сацыяльны С.М. Атоўка) правялі акцыю «Здаровае сэрца», прымеркаваную да Дня прафілактыкі хвароб сэрца.

Валанцёры ў займальнай форме нагадалі ўдзельнікам акцыі аб мерах прафілактыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў, якімі з’яўляюцца кантроль артэрыяльнага ціску, адмова ад курэння і алкаголю, здаровае харчаванне, памяншэнне стрэсаў, фізічныя нагрузкі.

Да акцыі далучылася С.А. Мазур, сацыёлаг аддзела грамадскага здароўя Баранавіцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, якая прадставіла інфармацыйныя матэрыялы, а таксама кансультавала студэнтаў па пытаннях вядзення здаровага ладу жыцця і прафілактыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

23.04.2019