.

У рамках міжнароднага марафону «Вялікай перамозе ў падзяку!» ва ўніверсітэце праведзены брэйн-рынг «Нашчадкі Перамогі»

19 красавіка 2019 года ў рамках міжнароднага марафону «Вялікай Перамозе ў падзяку!» у Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце выкладчыкамі кафедры тэорыі і практыкі фізічнай культуры быў праведзены брэйн-рынг «Нашчадкі Перамогі» сярод студэнтаў спецыяльнасці «Фізічная культура», навучэнцаў філіяла кафедры тэорыі і практыкі фізічнай культуры ДУА СШ № 9 і навучэнцаў ДУА СШ № 20 горада Баранавічы.

За перамогу ў спаборніцтве розумаў змагаліся пяць каманд. Ім трэба было прайсці сем тураў з заданнямі. На працягу гульні ўсе каманды актыўна адказвалі на пытанні, здзіўляючы сваёй эрудыцыяй. Аднак каманда групы ФК-11 у вырашальным дадатковым туры ўсё ж змагла абысці сапернікаў і атрымаць перамогу ў інтэлектуальным паядынку. Прызавыя месцы занялі студэнты груп ФК-21 (2-е месца), ФК-31 (3-е месца).

Удзельнікі брэйн-рынга прадэманстравалі шырокія веды ў галіне фізічнай культуры, кемлівасць, уменне працаваць у камандзе. Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі і сувенірамі.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон 40 66 93

У рамках міжнароднага марафону «Вялікай перамозе ў падзяку!» ва ўніверсітэце праведзены брэйн-рынг «Нашчадкі Перамогі» У рамках міжнароднага марафону «Вялікай перамозе ў падзяку!» ва ўніверсітэце праведзены брэйн-рынг «Нашчадкі Перамогі» У рамках міжнароднага марафону «Вялікай перамозе ў падзяку!» ва ўніверсітэце праведзены брэйн-рынг «Нашчадкі Перамогі» У рамках міжнароднага марафону «Вялікай перамозе ў падзяку!» ва ўніверсітэце праведзены брэйн-рынг «Нашчадкі Перамогі» У рамках міжнароднага марафону «Вялікай перамозе ў падзяку!» ва ўніверсітэце праведзены брэйн-рынг «Нашчадкі Перамогі» У рамках міжнароднага марафону «Вялікай перамозе ў падзяку!» ва ўніверсітэце праведзены брэйн-рынг «Нашчадкі Перамогі» У рамках міжнароднага марафону «Вялікай перамозе ў падзяку!» ва ўніверсітэце праведзены брэйн-рынг «Нашчадкі Перамогі» У рамках міжнароднага марафону «Вялікай перамозе ў падзяку!» ва ўніверсітэце праведзены брэйн-рынг «Нашчадкі Перамогі»
2019-04-30