УНИВЕРСIТЭТ

Круглы стол «Падумай пра будучыню сёння» адбыўся ў БарДУ ў рамках выставы-кірмашу «Здароўе-2019»

5 мая на базе ўніверсітэта адбыўся круглы стол «Падумай пра будучыню сёння». Арганізатарамі выступілі Баранавіцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі і аддзел выхаваўчай работы з моладдзю БарДУ.

Дадзенае мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня сям’і і праходзіла ў рамках выставы-кірмашу «Здароўе-2019». Перад студэнтамі выступілі Л.М.Кіслая, урач-валеолаг Баранавіцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, Л.П.Сопава, урач-эпідэміёлаг Баранавіцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі,І.А.Махнач, псіхіятр-нарколаг Баранавіцкага міжраённага наркалагічнага дыспансера.

У ходзе мерапрыемства спецыялісты ўстаноў аховы здароўя асвятлілі сацыяльныя і маральныя аспекты рэпрадуктыўных паводзін, фактары, якія ўплываюць на рэпрадуктыўнае здароўе, эпідэміялагічную сітуацыю па ВІЧ / СНІД у свеце, краіне і Баранавіцкім рэгіёне, наступствы ўжывання псіхаактыўных рэчываў і прафілактыку залежнасцяў. Таксама студэнтам быў прадэманстраваны набор для экспрэс-аналізу ВІЧ у сліне.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

22.05.2019