УНИВЕРСIТЭТ

Пінск - сталіца Палесся!

Напярэдадні свята - Дзень настаўніка, у знакавы для ўсіх беларусаў год, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і малой радзіме, пярвічная прафсаюзная арганізацыя супрацоўнікаў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта для ўсіх жадаючых членаў прафсаюза арганізавала экскурсію ў горад Пінск - культурную сталіцу Беларусі 2019 года.


За час экскурсіі супрацоўнікі ўніверсітэта агледзелі асноўныя славутасці Палескай жамчужыны: касцёл Успення Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе захаваўся арган XIX стагоддзя і знаходзіцца ўнікальнае палатно «Пінская Мадонна» пэндзля Альфрэда Рэмера, найстарэйшую гімназію Палесся. Таксама наведалі Музей Беларускага Палесся, багатая этнаграфічная калекцыя якога пазнаёміла з бытам і традыцыямі палешукоў - самабытнай этнічнай групай, што да гэтага часу захавала сваю ўнікальную культурную спадчыну.

Незабыўным завяршэннем экскурсіі стала цеплаходная прагулка па маляўнічых берагах беларускай Амазонкі - Прыпяці.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі старшыня прафкама супрацоўнікаў Жывула Людміла Уладзіміраўна, тэлефон 66 53 74

14.10.2019