УНИВЕРСIТЭТ

Прафарыентацыя-2019 у Нясвіжы

Выбар прафесіі — адно з самых важных рашэнняў, якое часцяком вызначае ўсё далейшае жыццё, і легкадумнае стаўленне да тут зусім недарэчна. Перад тым, як пачаць выбіраць цікавы кар'ерны шлях, неабходна прыслухацца да сябе і вызначыць найбольш важныя крытэрыі будучай прафесіі.

Сёння ва ўстановах адукацыі вялікая ўвага надаецца правядзенню прафарыентацыйнай работы сярод выпускнікоў, якая накіравана на выбар свайго далейшага прафесійнага шляху, на фарміраванне прафесійных намераў асобы і шляхі яе рэалізацыі.

23 кастрычніка адбылася выязная прафарыентацыйная сустрэча ў горадзе Нясвіжы, у якой прымалі ўдзел старшы выкладчык кафедры педагогікі Н. І. Дзегіль і студэнты спецыяльнасці «Сацыяльная педагогіка» III і IV курсаў. Сустрэча, на якой прадстаўляліся многія ўстановы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, была арганізавана для выпускнікоў школ горада і раёна.

У працэсе ажыўленай гутаркі дзеці паказалі зацікаўленасць у атрыманні вышэйшай адукацыі. Прадстаўленая інфармацыя ўключала ў сябе звесткі аб Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце, спецыяльнасцях факультэтаў. Выпускнікам была паказана прэзентацыя ўніверсітэта з актуальнымі лічбамі набору 2019 года, а таксама новыя спецыяльнасці 2020 года.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон: 40 66 93

29.10.2019