.

Выніковая атэстацыя аспірантаў

23 кастрычніка на інжынерным факультэце праведзена выніковая атэстацыя аспірантаў па спецыяльнасці 05.02.07 «Тэхналогія і абсталяванне механічнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі (Тэхнічныя навукі)».

Выніковая атэстацыя ажыццяўлялася Дзяржаўнай атэстацыйнай камісіяй на чале са старшынёй Шэлегам Валерыем Канстанцінавічам, член-карэспандэнтам НАН Беларусі, доктарам тэхнічных навук, прафесарам.

Аспіранты ўніверсітэта выступілі з навуковымі дакладамі. Тэмы дысертацый цалкам адпавядаюць асноўным прыярытэтным навуковым напрамкам сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, даказана навуковая навізна ідэй, пакладзеных у аснову выкананых даследаванняў; практычная значнасць праведзеных эксперыментальных работ па тэмах дысертацый; прадстаўлены акты аб укараненні ў вытворчасць.

Рашэннем Дзяржаўнай атэстацыйнай камісіі аспірантам: І. М. Корзун, У. У. Маляронак і С. А. Саханько, якія паспяхова завяршылі навучанне ў аспірантуры, прысвоена навуковая кваліфікацыя «Даследчык» і выдадзены дыплом даследчыка.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі — лабарант кафедры тэхналогіі машынабудавання инжынернага факультэта Кузьміна Аксана Анатольеўна, тэлефон: 64 06 70

Выніковая атэстацыя аспірантаў Выніковая атэстацыя аспірантаў Выніковая атэстацыя аспірантаў
2019-10-30