УНИВЕРСIТЭТ

Рэгіянальны этап рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі»

На базе ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» дадзены старт дзевятаму сезону рэспубліканскага праекта «100 ідэй для Беларусі».

«100 ідэй для Беларусі» — гэта пастаянна дзеючы рэспубліканскі маладзёжны праект Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» па выбары лепшых інавацыйных ідэй у розных сферах сацыяльнага і эканамічнага развіцця краіны.

Дадзены праект дазваляе падтрымаць таленавітую моладзь, знайсці перспектыўных маладых даследчыкаў і навукоўцаў.
У рэгіянальным этапе былі прадстаўлены 9 праектаў у намінацыях:

  • «Энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка, і энергаэфектыўнасць»;
  • «Грамадства, эканоміка і сацыяльная сфера».

Удзел у праекце прынялі студэнты ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт», навучэнцы сярэдніх школ № 10, 12, 13 горада Баранавічы, навучэнцы Русіноўскай і Сталовіцкай сярэдніх школ.

Экспертнаму савету было не проста вызначыць пераможцаў, якія прайшлі ў абласны этап.

Пераможцамі рэгіянальнага этапу рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» сталі навучэнцы 11 «А» класа сярэдняй школы № 10 горада Баранавічы з праектам "InstArt" Рылка Кацярына, Кукалевич Ягор, Суднік Данііл, Скобла Вікторыя і студэнтка IV курса факультэта славянскіх і германскіх моў з праектам «Смачна жыць на Беларусi» Паўлоўская Дар'я.

Віншуем пераможцаў і падтрымаем іх, бо наперадзе яшчэ больш працы над сваімі праектамі, а тым, хто не прайшоў у абласны этап, пажадаем не сумаваць, бо журы ўказала ім на недахопы і ў наступным годзе ў іх усё атрымаецца.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі сакратар ПА ГА «БРСМ» Іванова Карына Андрэеўна, тэлефон: 66 53 74

01.11.2019