УНИВЕРСIТЭТ

Тытул «Студэнт года-2019» заваявала студэнтка БарДУ Дар’я Паўлоўская

Пераможцам рэспубліканскага конкурсу стала Дар’я Паўлоўская, студэнтка IV курса факультэта славянскіх і германскіх моў.

Фінал рэспубліканскага конкурсу адбыўся ў Мінскім дзяржаўным палацы культуры. У конкурсе прынялі ўдзел дзесяць лепшых студэнтаў краіны. Дар’я прадстаўляла ўстанову адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» і Брэсцкую вобласць.

Удзельнікі пакаралі журы ў розных конкурсах: студэнцкая прэзентацыя «Будзем знаёмыя», конкурс інтэлектуальнага і прамоўніцкага майстэрства «#ВПрофессии», а таксама дэманстравалі ўсе свае таленты ў творчым конкурсе. Традыцыйна карыстальнікі сацсетак галасавалі за лепшага ў намінацыі «Студэнт года онлайн».

Арганізатарам конкурсу з 2011 года выступае БРСМ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Рэспубліканскі конкурс арганізаваны ў мэтах развіцця лідэрскіх якасцяў, творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі. Ён спрыяе прасоўванню студэнцкіх ініцыятыў і праектаў, павышэнню прэстыжу ведаў і папулярызацыі прафесій.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Машнiна Валянціна Алегаўна, тэлефон: 66 53 79

11.12.2019