УНИВЕРСIТЭТ

Урачыстая цырымонія ўручэння дыплома ганаровага прафесара ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт» рэктару, доктару навук, прафесару Васілю Іванавічу Качурку

20 снежня 2019 года на пасяджэнні Савета ўніверсітэта рэктару, доктару навук, прафесару Васілю Іванавічу Качурку ўручаны дыплом ганаровага прафесара ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт»!

Ганаровае званне «Ганаровы прафесар» прысуджаецца адзінкам! За выдатныя дасягненні, неацэнны ўклад у станаўленне, развіццё, удасканаленне навуковай, адукацыйнай сфер дзейнасці сучаснага ўніверсітэта!

Васіль Іванавіч на працягу 15 гадоў з'яўляецца кіраўніком універсітэта, які з пачатку свайго ўтварэння і па цяперашні час паслядоўна ператвараўся ў магутны рэгіянальны навукова-даследчы, інавацыйны цэнтр па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных, канкурэнтаздольных кадраў! Безумоўна, дзякуючы згуртаванай, мэтанакіраванай камандзе работнікаў універсітэта.

Васіль Іванавіч з'яўляецца ўдзельнікам больш за 20 навукова-даследчых, інавацыйных праектаў, аўтарам больш за 200 навуковых, навукова-метадычных матэрыялаў, кіраўніком дыпломных праектаў, магістэрскіх і кандыдацкіх дысертацый.

Дзякуючы Васілю Іванавічу паспяхова рэалізавана ініцыятыва аб стварэнні на базе ўніверсітэта Класа Канфуцыя, паспяхова пройдзены паэтапныя працэдуры прысваення статусу суб'екта інавацыйнай інфраструктуры «Цэнтр трансферу тэхналогій БарДУ», адкрыты сумесны Беларуска-Кітайскі навукова-даследчы цэнтр, створаны Цэнтр развіцця моладзевых ініцыятыў, істотнымі тэмпамі развіваецца навукова-даследчая, інавацыйная дзейнасць ва ўніверсітэце, укараняюцца новыя формы навучання, прыярытэт вызначаецца на практыка-арыентаванасці адукацыйных праграм, пашыраюцца рынкі экспарту адукацыйных паслуг універсітэта, актыўна ажыццяўляецца кааперацыя ўніверсітэта з арганізацыямі рэальнага сектара эканомікі!

23.12.2019