.

Візіт дэлегацыі Ланьчжоускага ўніверсітэта фінансаў і эканомікі. Адкрыццё беларуска-кітайскага навукова-даследчага цэнтра

18 верасня 2019 года ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве, заключанага 10 студзеня 2019 года ў г. Далянь падчас цырымоніі адкрыцця Года адукацыі Беларусі ў Кітаі паміж БарДУ і Ланьчжоускім універсітэтам фінансаў і эканомікі (ЛУФЭ, Кітайская Народная Рэспубліка), наш універсітэт наведала дэлегацыя ЛУФЭ на чале з прарэктарам па міжнародных сувязях, прафесарам Ху Кай. На аснове паслядоўных сумесных дзеянняў па прапрацоўцы пытання развіцця навукова-даследчай, інавацыйнай дзейнасці было прынята рашэнне аб адкрыцці Беларуска-Кітайскага навукова-даследчага цэнтра.

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Цэнтра была прадстаўлена праграма выступленняў студэнтаў універсітэта, якія вывучаюць кітайскую мову, сумесна з валанцёрам з Кітайскай Народнай Рэспублікі, выкладчыкам Ян Юэхай.

У ходзе сустрэчы прадстаўлены асноўныя напрамкі беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння, вызначаны асноўныя кропкі навуковай кааперацыі Баранавіцкага і Ланчжоускага ўніверсітэтаў. Дасягнуты дамоўленасці, замацаваныя пагадненнем, па канкрэтных вектарах навуковых даследаванняў.

Дэлегацыя Ланьчжоускага ўніверсітэта фінансаў і эканомікі наведала выставу навуковых распрацовак вучоных і маладых даследчыкаў БарДУ, а таксама навуковыя лабараторыі. Па выніках сустрэчы сфарміраваны план работы Беларуска-Кітайскага навукова-даследчага цэнтра.

Візіт дэлегацыі Ланьчжоускага ўніверсітэта фінансаў і эканомікі. Адкрыццё беларуска-кітайскага навукова-даследчага цэнтра Візіт дэлегацыі Ланьчжоускага ўніверсітэта фінансаў і эканомікі. Адкрыццё беларуска-кітайскага навукова-даследчага цэнтра Візіт дэлегацыі Ланьчжоускага ўніверсітэта фінансаў і эканомікі. Адкрыццё беларуска-кітайскага навукова-даследчага цэнтра Візіт дэлегацыі Ланьчжоускага ўніверсітэта фінансаў і эканомікі. Адкрыццё беларуска-кітайскага навукова-даследчага цэнтра Візіт дэлегацыі Ланьчжоускага ўніверсітэта фінансаў і эканомікі. Адкрыццё беларуска-кітайскага навукова-даследчага цэнтра
2019-09-20